Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 17 Май 2019 14:51

ТУРНІР ПА МІНІ-ФУТБОЛЕ СЯРОД МОЛАДЗЕВЫХ КАМАНД СІЛАВЫХ СТРУКТУР І НАВУЧЭНСКАЙ МОЛАДЗІ

Штогадовы турнір па міні-футболе сярод моладзевых каманд сілавых структур і навучэнскай моладзі, прымеркаваны Сусветнаму Дню здароўя, сёлета завяршыўся перамогай футбалістаў Крупскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Выхаванцы ДЮСШ другі год запар становяцца лідарамі турніру.

 

Другое месца ў гульцоў моладзевай каманды Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На трэцім месцы ў турніры каманда Крупскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Лепшым нападаючым турніру прызнаны Аляксандр Шашкоў (РАНС).

Лепшы брамнік – Дзяніс Косточко (аддзел Дэпартамента аховы).

Лепшы абаронца – Ігар Клюкин (ДЮСШ).

Чытаць 575 разоў