Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Май 2019 14:50

"КАЛЯРОВАЯ ВЯСНА".

У Крупскай Мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева праходзіць выстава майстра ручнога роспісу па тканіне Святланы Дубавец "Каляровая вясна".

У экспазіцыі прадстаўлены работы, выкананыя ў тэхніцы гарачага батыку. Фарба быццам ажывае на тканіны, што дапамагае майстру выказваць свой настрой, пачуцці, думкі, ўражанні ад навакольнага свету і прыроды, якая з'яўляецца галоўным натхняльнікам.

Мастацкая галерэя імя Барыса Аракчэева сардэчна запрашае наведаць выставу "Каляровая вясна", якая працягнецца па 11 мая 2019 г.і атрымаць асалоду ад хараства гэтага дзіўнага мастацтва.

 

Чытаць 518 разоў

Галерэя малюнкаў