Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Май 2019 14:49

КРУПШЧЫНА СПАРТЫЎНАЯ!!!!

 

Бокс:

З 1 па 6 красавіка 2019 г. У г. Гомелі праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксе сярод мужчын.

Дадзеныя спаборніцтвы з'яўляліся адборачнымі для фарміравання зборнай каманды Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях 2019 года, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

У складзе зборнай каманды Мінскай вобласці прынялі ўдзел прадстаўнік Крупскага раёна кандыдат у майстры спорту Белякоў Міхаіл (былы навучэнцаў ДУА «Сярэдняй школы № 3 г. Крупкі») - у вагавай катэгорыі да 81 кг.

Па выніках спаборніцтваў Белякоў Міхаіл у вагавой катэгорыі да 81 кг заняў 3 месца.

Шашкі, шахматы:

24 красавіка 2019 года каманда Крупскага раёна прыняла ўдзел у занальных спаборніцтвах па шашках і шахматах у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва па месцы жыхарства 2007-2009 г. н.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел 5 каманд з рэгіёнаў Мінскай вобласці. Не пацярпеўшы ніводнай паразы нашы спартсмены атрымалі абсалютную перамогу, апярэдзіўшы каманды г. Беразіно і г. Жодзіна па шахматах. 2 месца па шашках, саступіўшы перамогу г. Жодзіна.

Каманду Крупскага раёна прадстаўлялі наступныя спартсмены:

Пакалевіч Стас (навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 3»)

Канькоў Кірыл (навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 3»)

Іванова Ліза (навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 3»)

Яроменак Алег (навучэнец ДУА «Крупская раённая гімназія»)

Яўген дзегцяроў (навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 3»)

Галадок Дзмітрый (навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 1»)

Філіповіч Ілона (навучэнка ДУА «Цацкоўская сярэдняя школа»)

Грахольскі Андрэй (навучэнец ДУА «Коласаўская сярэдняя школа»)

Глушчанка Ксенія (вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 3»)

Гаркаеў Яраслаў (навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 1»)

Спаборніцтвы з'яўляліся адборачнымі і ў маі 2019 года каманда Крупскага раёна прадставіць Крупскі раён у фінальных абласных спаборніцтвах па шахматах.

Чытаць 558 разоў

Галерэя малюнкаў