Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Май 2019 14:47

«ПОСПЕХІ Ў РЭСПУБЛІКАНСКІХ СПАБОРНІЦТВАХ»

4-5 мая ў г.Магілёве адбыўся Кубак Беларусі, рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме фіналу Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу «перамога» на прызы газеты «Советская Белоруссия».

Прыемна адзначыць, што ў ліку прызёраў у малодшай узроставай групе ў юнакоў 2004-2005 г. н. апынуўся наш зямляк, спартсмен-навучэнец Крупскай ДЮСШ, навучэнец 9 класа ДУА «Хацюхоўскі КПК дзіцячы сад-СШ» Касцюкевіч Максім. У самай упартай фінішнай барацьбе Максім заваяваў ганаровае 3-е месца, саступіўшы пераможцу забегу ўсяго толькі паўтары секунды!

Спаборніцкі сезон у лёгкаатлетаў у самым разгары, наперадзе яшчэ шмат важных і адказных абласных і рэспубліканскіх стартаў, таму пажадаем нашым спартсменам моцнага здароўя і яшчэ больш удалых стартаў!

На фота: фінішная барацьба М. Касцюкевіча (нагрудны нумар 325) на дыстанцыі 1 км;

цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў у юнакоў 2004-2005 г. н.

Чытаць 593 разоў

Галерэя малюнкаў