Прыемна адзначыць, што ў ліку прызёраў у малодшай узроставай групе ў юнакоў 2004-2005 г. н. апынуўся наш зямляк, спартсмен-навучэнец Крупскай ДЮСШ, навучэнец 9 класа ДУА «Хацюхоўскі КПК дзіцячы сад-СШ» Касцюкевіч Максім. У самай упартай фінішнай барацьбе Максім заваяваў ганаровае 3-е месца, саступіўшы пераможцу забегу ўсяго толькі паўтары секунды!
Спаборніцкі сезон у лёгкаатлетаў у самым разгары, наперадзе яшчэ шмат важных і адказных абласных і рэспубліканскіх стартаў, таму пажадаем нашым спартсменам моцнага здароўя і яшчэ больш удалых стартаў!
На фота: фінішная барацьба М. Касцюкевіча (нагрудны нумар 325) на дыстанцыі 1 км;
цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў у юнакоў 2004-2005 г. н.