Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 02 Верасень 2026 11:58

Новы навучальны год сустрэлі навучэнцы Крупскага раёна

Школа – гэта свет, дзе кожны дзень нараджаецца нешта новае: мары, адкрыцці, эмоцыі, заняткі… І, вядома, у школе нараджаецца будучыня. Тут пераплятаюцца лёсы: дапытлівасць, лёгкае хваляванне першаклашак, адказнасць і ўсвядомленасць выпускнікоў, вопыт і мудрасць педагогаў і бясконцая падтрымка бацькоў.

Асобая атмасфера – цёплая, трапяткая, напоўненая прадчуваннем вялікага і важнага – панавала ў Дзень ведаў на ўрачыстых лінейках.

– Гэта дзень вялікіх спадзяванняў, новых памкненняў і светлых чаканняў. Школьныя гады закладваюць аснову характару, вучаць дысцыпліне, стараннасці і ўменню пераадольваць цяжкасці. Няхай кожны дзень у сценах школы прыносіць нашым першакласнікам радасць пазнання, а першыя поспехі ў вучобе стануць падмуркам для дасягненняў, якімі будзе ганарыцца наш раён. Для выпускнікоў навучальны год – час прыняцця найважнейшых рашэнняў. Разглядайце гэты год як стартавую пляцоўку для паспяховай кар'еры і памятайце, што вашыя поспехі –; вынік вашай асабістай працы і мэтанакіраванасці. Сёння адказны момант і для педагогаў, і для бацькоў. Толькі ў атмасферы даверу і супрацоўніцтва з'яўляюцца перамогі, раскрываюцца таленты і фармуюцца моцныя асобы, – адзначыў старшыня Крупскага райвыканкама Вячаслаў Лапатка.

Дзень ведаў запомніцца першакласнікам не толькі ўрачыстай лінейкай, але і яркай канцэртна-гульнявой праграмай.

Чытаць 24 разоў

Галерэя малюнкаў