Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 13 Сакавік 2026 11:47

Крупчанкі ў пагонах расказалі пра службу, сям'ю і сілу характару

Беларуская жанчына пройдзе праз усе выпрабаванні і даб'ецца пастаўленай мэты – такі пасыл гучаў ад спікераў дыялогавай пляцоўкі, прысвечанай прыгожай палове чалавецтва, якая звязала сваё жыццё з пагонамі.

Яны ўмеюць удала сумяшчаць кар'еру, сям'ю, зносіны з блізкімі, ставяць перад сабой амбіцыйныя мэты і смела ідуць да іх, не забываючы пра асабістае жыццё. "Дзе жанчына ў пагонах, там парадак", - кажуць у народзе. Гасцямі чарговай дыялогавай пляцоўкі пры рэдакцыі газеты сталі начальнік адасобленай групы (Крупскага раёна) ваеннага камісарыята Барысаўскага і Крупскага раёнаў Аксана Стрюк, старшы следчы следчага аддзялення Крупскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Ганна Костачка, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Разанава.

Для прадстаўніц жаночага полу вельмі прыемна, што 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны. Іх уклад у эканоміку, культуру, адукацыю, медыцыну і сацыяльную сферу неацэнны.

Служэнне сваёй краіне, захаванне прысягі і гатоўнасць несці адказнасць за вынікі - усё гэта таксама не залежыць ад полу. Важныя толькі прафесіяналізм, маральная ўстойлівасць і шчырая адданасць справе.

Чытаць 67 разоў