Прыйшоўшы цыклон «Улі» з моцным снегам, завеяй і парывістым ветрам на час ускладніў паўсядзённае жыццё ў рэгіёне.
У адказ на гэты выклік неадкладна мабілізаваліся ўсе даступныя сілы - камунальныя, дарожныя службы, сельгаспрадпрыемствы, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.
Агульнае жаданне - максімальна хутка аднавіць нармальную жыццядзейнасць горада, раёна.
Нават невялікая дапамога робіць перамяшчэнне больш бяспечным для пешаходаў, дзяцей і пажылых людзей, а таксама палягчае працу спецтэхнікі.
Варта нагадаць, што ў КУП «Жылцеплабуд» арганізавана бясплатная выдача рыдлёвак для ўсіх, хто гатовы далучыцца да ўборкі снега. Інвентар даступны па адрасе: г.Крупкі, вул. Маскоўская, 22а.

