17 кастрычніка 2025 года ва ўрочышчы Лебартава ў Крупках больш за 300 наймацнейшых бегуноў сталічнага рэгіёну прынялі ўдзел у чэмпіянаце і першынстве Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе.
Спаборнічалі ўдзельнікі ў сваіх узроставых катэгорыях на дыстанцыі ад 1 да 6 кіламетраў, за званне мацнейшых змагаліся зборныя каманды гарадоў і раёнаў Міншчыны.
У камандным заліку вызначыліся лідэры:
трэцяе месца - каманда Стаўбцоўскага раёна;
другое месца - спартсмены Крупскага раёна;
пераможцы - лёгкаатлеты Валожынскага раёна.
Высока ацанілі арганізацыю спаборніцтваў спартсмены і трэнеры. Удзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый, новыя знаёмствы, а пераможцы - узнагароды.