Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 20 Кастрычнік 2025 13:39

Чэмпіянат і першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе ў Крупках

17 кастрычніка 2025 года ва ўрочышчы Лебартава ў Крупках больш за 300 наймацнейшых бегуноў сталічнага рэгіёну прынялі ўдзел у чэмпіянаце і першынстве Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе.

Спаборнічалі ўдзельнікі ў сваіх узроставых катэгорыях на дыстанцыі ад 1 да 6 кіламетраў, за званне мацнейшых змагаліся зборныя каманды гарадоў і раёнаў Міншчыны.

У камандным заліку вызначыліся лідэры:

трэцяе месца - каманда Стаўбцоўскага раёна;

другое месца - спартсмены Крупскага раёна;

пераможцы - лёгкаатлеты Валожынскага раёна.

Высока ацанілі арганізацыю спаборніцтваў спартсмены і трэнеры. Удзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый, новыя знаёмствы, а пераможцы - узнагароды.

Чытаць 85 разоў