Ён зазначыў, што на дзяржаўным узроўні для моладзі створаны ўсе ўмовы для паспяховага старту ў кар'еры. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён уручыў дыпломы, кнігі "Наш Прэзідэнт" і кветкі пераможцам абласнога конкурсу "Малады лідэр Міншчыны". У гэтым годзе пададзена на конкурс рэкордная колькасць заявак - больш за 60, а ўзнагародзілі толькі 14, у тым ліку і крупчан.
Аляксандр Азрэлеў, інжынер службы АСК і ГМ філіяла "Крупскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" - малады лідэр Міншчыны 2025 у сферы "Транспарта і камунікацый".
Анастасія Скрабач, галоўны ветэрынарны ўрач ААТ "Крупскі райаграсэрвіс" - малады лідэр Міншчыны 2025 у сферы "Сельская гаспадарка"!
Віншуем нашых пераможцаў!!!