Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні Крупскага райвыканкама Анатоля Козела правяла Адзіны дзень інфармавання з работнікамі культуры. Абмяркоўвалі актуальныя пытанні развіцця аховы здароўя ў краіне і рэгіёне. Былі адзначаны рамонтныя работы, якія праведзены і вядуцца ў Крупскай ЦРБ.
Старшыня райвыканкама адзначыў, што зараз ідзе закупка спецыялізаванага абсталявання для хірургічнага аддзялення. Усяго запланавана каля 2 млн. рублёў на рамонт. У гэтым годзе чакаецца прыбыццё 18 маладых спецыялістаў, у тым ліку 9 урачоў. "Мы пастаянна працуем над тым, каб палепшыць сістэму аховы здароўя, шмат ужо зроблена, планава рухаемся наперад", - падкрэсліў Анатоль Козел.