У мінулыя выходныя на базе ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крупкі» прайшоў раённы этап конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Школа бяспекі - 2025», у якім прынялі ўдзел 12 устаноў адукацыі Крупшчыны.
Цёплыя словы арганізатараў і пажаданні поспехаў прагучалі для ўдзельнікаў конкурсу на ўрачыстым адкрыцці, якое прайшло ў актавай зале школы. Пасля юныя знаўцы разышліся па кабінетах, дзе ім трэба было праявіць свае веды ў галіне ведаў АБЖ, прайшоўшы камп'ютарнае тэсціраванне.
- Усе хлопцы паказалі дастойны ўзровень ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, - адзначылі работнікі МНС. - У незалежнасці ад вынікаў кожны ўдзельнік атрымаў самае важнае - карысныя веды па бяспецы і дзеянням у выпадку ўзнікнення розных НС, зарад пазітыву і мора эмоцый.
Па выніку раённага конкурсу «Школа бяспекі - 2025» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы:
3 месца - Лавар Арцём, Узнацкая СШ
2 месца – Драгун Аляксей, СШ №3 г.Крупкі;
1 месца – Мелканян Ева, Ухвальская СШ;
ва ўзроставай катэгорыі 5-8 класы:
3 месца – Сергун Іван, СШ №3 г.Крупкі;
2 месца – Навіцкі Мікалай, Пасялковая СШ;
1 месца - Таразевіч Андрэй, Крупская раённая гімназія.
ва ўзроставай катэгорыі 9-11 класы:
3 месца - Паўлаўскі Ілля, Крупская раённая гімназія.
2 месца - Цыбульскі Генадзь, Ухвальская СШ;
1 месца – Косыраў Дзяніс, Цацкоўская СШ.
Віншуем юных ратавальнікаў з перамогай! А наперадзе яшчэ падрыхтоўка да абласнога этапа конкурсу, які пройдзе ў Салігорску 6 лютага.