У рамках Дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2021-2025 гады вучні школы №3 г. Крупкі прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку "Права на здароўе - правільны шлях", прысвечаным Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам, арганізаванае ДУ "Крупскі РЦГіЭ". Рабяты атрымалі веды, як пазбегнуць заражэння СНІДам, крыніца заражэння, шляхі перадачы, меры прафілактыкі і абароны!
Мэтай мерапрыемства было садзейнічаць фармаванню ў навучэнцаў навыкаў адказных паводзінаў у галіне захавання рэпрадуктыўнага здароўя. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Комлеў Ю. М.- памочнік лекара эпідэміёлага ДУ «Крупскі РЦГіЭ», Васільева С.Л.- інструктар-валеолаг ДУ «Крупскі РЦГіЭ», Шабанава А.В.- псіхолаг ДУ «Крупская ЦРБ».