Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Люты 2023 17:42

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Гэтае свята было абвешчана 17 лістапада 1999 года на трыццатай сесіі ЮНЕСКА. 

У лютым 2000 года Генеральная ассамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.
Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
Штогод вучні і настаўнікі Узнацкай сярэдняй школы прымаюць удзел у святкаванні гэтага дня. На свяце "Гімн роднай мове" вядучымі былі вучні старэйшых класаў. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тамара Асташка праводзіла розныя віктарыны на веданне беларускай мовы і твораў літаратуры. Адказы на пытанні віктарыны даваліся вучням лёгка, бо навучанне ў нашай школе, як і ў большасці школ нашай роднай Рэспублікі Беларусь, вядзецца на беларускай мове. За кожны правільны адказ дзеці атрымоўвалі салодкія прызы. Напярэдадні свята сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў "Мая маленькая Радзіма". А яшчэ вучні кожны год прымаюць актыўны ўдзел у міжнародным конкурсе па  беларускй мове "Буслік" і на свяце Міжнароднага дня роднай мовы дырэктар
школы ўручае сертыфікаты ўдзельнікаў і прызы гэтага конкурсу.
Лейтматывам сёняшняга дня былі словы У.Дубоўкі "Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі, ты самацветаў яскравая нізка".

Чытаць 147 разоў

Галерэя малюнкаў