Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 15 Люты 2023 17:46

Худаўцы - тэрыторыя бяспекі

Менавіта так пазначана на аднайменным прыпыначным пункце ў аграгарадку Худаўцы Крупскага сельсавета. Ужо некалькі дзён асаблівую ўвагу мясцовых жыхароў прыцягвае дадзены прыпынак. «Нават сэлфі робяць», - кажа мясцовы жыхар Уладзімір. Яно і зразумела - ярка, крэатыўна, незвычайна!

Ратавальнікі пастаянна знаходзяцца ў пошуку новых спосабаў данясення да кожнага карыснай інфармацыі па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Абсталяванне сацыяльнай рэкламай прыпыначнага пункта - не навінка, а вось ператварыць яго ў арт-аб'ект?!

- Я думаю, што нам гэта ўдалося, - адзначыў начальнік Крупскага РАНС Дзмітрый Тур. - Цяпер у чаканні транспарту мясцовыя жыхары могуць з карысцю бавіць час: успомніць асноўныя правілы бяспечных паводзін дома, «прайсці» тэарэтычны курс, як дзейнічаць пры пажары і карыстацца вогнетушыцелем. Гераіня інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не чакай вавёрачку - тушы недакурак!» перасцерагае: неасцярожнае абыходжанне з агнём - прычына пажару! Я ўпэўнены, што гэта сацыяльная рэклама дапаможа павысіць узровень пажарнай бяспекі нашых грамадзян!

Погляд улоўлівае тэлефон службы выратавання «112»: у выпадку надзвычайнай сітуацыі звані і табе дапамогуць сапраўдныя ратавальнікі, чый дэвіз «Прафесіяналізм. Адвага. Гонар». Бо жыццё - гэта не кіно!

Худаўцы - сучасны аграгарадок. Сельсавет, школа, вялікі сельскі дом культуры. Не так даўно тут дзейнічаў пажарны аварыйна-выратавальны пост №12, куды з вялікім задавальненнем прыходзілі школьнікі, каб пазнаёміцца з прафесіяй ратавальніка. Цяпер жа пажарныя элементы (гідрант, пажарны ствол і рында з вогнетушыцеля), упрыгожваючы арт-прыпынак, стаяць на варце бяспекі гэтага населенага пункта.

Чытаць 113 разоў