Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Люты 2023 09:28

"Акцыя сябруем з Законам"

Педагогі і вучні Узнацкай сярэдняй школы прымаюць удзел у міжведамаснай прафілактычнай акцыі "Сябруем з Законам", якая праходзіць на тэрыторыі Крупскага раёна з 23 студзеня па 3 сакавіка.

У рамках шостага школьнага дня пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Наталлі Буйвідовіч арганізавана пазнавальная гульня "Школа дарожных навук". Класны кіраўнік Вольга Зайцава для старшакласнікаў правяла вусны часопіс "Сям'я і дзяцінства без жорсткасці і гвалту". Выхаванцы групы падоўжанага дня разам з выхавальнікам Аленай Чэркас падчас вуснага часопісу ўспомнілі піянераў-герояў. Каманда вучняў школы прымала ўдзел у XVIII Алімпіядзе па Правілах дарожнага руху.

Чытаць 136 разоў

Галерэя малюнкаў