З пачатку бягучага года на аўтадарогах Мінскай вобласці адбылося 25 ДТЗ, у якіх 6 чалавек загінулі і 27 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, у тым ліку 2 непаўналетнія. За 2022 год адбылося 649 ДТЗ, у якіх 125 чалавек загінула, 708 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.
Асноўнымі прычынамі ДТЗ сталі наступныя найбольш распаўсюджаныя парушэнні Правілаў дарожнага руху: парушэнне ПДР пешаходамі, парушэнне вадзіцелямі правілаў праезду пешаходных пераходаў, перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, выезд на паласу сустрэчнага руху, парушэнне правілаў манеўравання, без права кіравання, кіраванне транспартам вадзіцелямі ў нецвярозым стане.
Вялікая частка ДТЗ за мінулы год здарылася з удзелам пешаходаў. Ігнараванне Правілаў дарожнага руху, адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў на адзенні, знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап'янення - немінуча прыводзіла да трагедыі на дарозе! Таму, Дзяржаўтаінспекцыя просіць грамадзян паведамляць на тэлефонную лінію 102 аб фактах знаходжання пешаходаў, веласіпедыстаў паблізу або на праезнай частцы ў стане ап'янення.
Акрамя таго, адной з прычын траўміравання і гібелі пешаходаў на дарогах - з'яўляецца недысцыплінаванасць вадзіцеляў, і невыкананне патрабаванняў Правілаў у частцы праезду імі нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі пешаходам.
Кіраванне транспартам у стане ап'янення адно з самых грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Па статыстыцы за пятніцу і выхадныя дні ўзрастае колькасць нецвярозых вадзіцеляў. Дарэчы, за мінулы год на тэрыторыі вобласці вартавымі дарог затрымана 3267 вадзіцеляў у стане ап'янення. Па віне нецвярозых вадзіцеляў адбылося 63 ДТЗ. Таксама да грубых правапарушэнняў адносіцца кіраванне транспартам, не маючы на гэта права, такіх парушэнняў выяўлена – 12650.
З пачатку бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 2 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 2 дзяцей пацярпелі, адзін з якіх пасажыр, другі - пешаход. Памятаць аб Правілах дарожнага руху і быць уважлівымі на дарозе павінны не толькі дзеці, але і дарослыя. Бо часам менавіта апошнія часцей ствараюць небяспечныя сітуацыі для сябе і для сваіх дзяцей. Калі прааналізаваць мінулы год, то ўсяго на тэрыторыі вобласці адбылося 73 ДТЗ, у якіх 6 дзяцей загінулі, 76 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. І ў большай ступені з гэтай колькасці пацярпелі дзеці-пасажыры! Паважаныя дарослыя! Паклапаціцеся загадзя аб бяспечнай перавозцы сваіх юных пасажыраў! У абавязковым парадку перавазіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!
Можна сказаць, што вызначальным у здзяйсненні ДТЗ з'яўляецца так званы чалавечы фактар, але пераважная большасць ДТЗ усё-ткі адбываецца з-за недысцыплінаванасці і незахавання ПДР удзельнікамі дарожнага руху.
ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху выконваць патрабаванні правіл, быць уважлівымі і адказнымі як да сябе, так і іншых!
УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама