Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Студзень 2023 15:41

«За бяспеку разам!» (Крупскі раён)

У Цэнтры дзіцячай творчасці адбыўся навучальны семінар прадстаўнікоў усіх суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў. У актавай зале прысутнічалі старшыні і члены назіральных камісій, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

Мерапрыемства адкрыў Андрэй Вараб'ёў, старшыня раённай назіральнай камісіі. Ён агучыў галоўную мэту - абмеркаваць алгарытм дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў згодна з рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта нумар 1201 «Аб арганізацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў».

 - Дакладна прытрымліваючыся алгарытму па вывучэнні крытэрыяў і прыкмет небяспечных умоў пражывання грамадзян у жыллёвым фондзе, а таксама наладзіўшы зваротную сувязь па інфармаванні зацікаўленых, мы зможам не дапусціць узнікнення надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе і прадухіліць гібель людзей. Гэта і ёсць наша агульная задача, - падкрэсліў Андрэй Віктаравіч.

Намеснік начальніка Крупскага РАНС Аляксандр Канькоў давёў прысутным у зале аператыўную інфармацыю па пажарах за мінулы год, а таксама зрабіў акцэнт на прычыны надзвычайных сітуацый, якія здарыліся, даў характарыстыку загінуўшым.

 - Традыцыйна лідзіруюць пажары з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. 6 з 8 загінуўшых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Такім чынам, усім суб'ектам прафілактыкі неабходна разам працаваць па своечасовым выяўленні такіх грамадзян, інфармаванні зацікаўленых і прыняцці неабходных мер у адпаведнасці з кампетэнцыяй.

 На семінары прысутныя абмеркавалі крытэрыі і прыкметы небяспечных умоў пражывання грамадзян, прапанаваны алгарытм арганізацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын, вызначылі катэгорыі грамадзян. Гэта самотныя, адзінокапражываючыя, інваліды, шматдзетныя сем'і, злоўжываючыя.

Падчас мерапрыемства былі ўзняты праблемныя пытанні і разам знойдзеныя ім рашэнні. Дэбаты ішлі актыўна, бо прысутныя разумелі - ад таго, як зараз будзе наладжана прафілактычная праца, як спрацуюць суб'екты прафілактыкі, такая аператыўная абстаноўка і складзецца на тэрыторыі Крупскага раёна ў будучыні.

Трэба працаваць на папярэджанне НС!

Чытаць 94 разоў

Галерэя малюнкаў