Андрэй Арленка засяродзіў увагу на асноўных даследаваннях і распрацоўках у галіне аграпрамысловых тэхналогій. Казалі аб новай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Важнае пытанне - пажарная бяспека.
Па завяршэнні ўсе жадаючыя змаглі агучыць хвалюючыя пытанні - дрэнная дарога па вуліцы Палявой у Замках, пустуючыя дамы, адсутнасць спецыяліста ў паштовым аддзяленні ў аграгарадку. Прасілі перагледзець расклад рэйсавага аўтобуса.
– Я зразумеў сутнасць усіх пытанняў. Будзем разбірацца, - адказаў Андрэй Арленка.