Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 26 Студзень 2023 16:56

З работнікамі ААТ «Кляновічы» сустрэлася ІПГ, якую ўзначальвае першы намеснік старшыні Крупскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Арленка

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Куксiна выступіла з прэзентацыяй, падрабязна расказала пра дасягненні беларускай навукі, аб навукова-тэхналагічнай бяспецы.

Андрэй Арленка засяродзіў увагу на асноўных даследаваннях і распрацоўках у галіне аграпрамысловых тэхналогій. Казалі аб новай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Важнае пытанне - пажарная бяспека.

Па завяршэнні ўсе жадаючыя змаглі агучыць хвалюючыя пытанні - дрэнная дарога па вуліцы Палявой у Замках, пустуючыя дамы, адсутнасць спецыяліста ў паштовым аддзяленні ў аграгарадку. Прасілі перагледзець расклад рэйсавага аўтобуса.

– Я зразумеў сутнасць усіх пытанняў. Будзем разбірацца, - адказаў Андрэй Арленка.

Чытаць 106 разоў