Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Студзень 2023 17:52

У Крупках віншавалі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з Днём ратавальніка

Ратавальнік - гэта не проста прафесія. Гэта стан душы. Гэтыя людзі кожны дзень, не задумваючыся, рызыкуюць сваімі жыццямі, каб аказаць дапамогу любому, хто ў ёй мае патрэбу. Гэта прыклад дабрыні, смеласці, мужнасці, адданасці сваёй справе. Сыходзячы на заслужаны адпачынак, яны становяцца скарбніцай вопыту і прафесійнай мудрасці для маладога пакалення. Сустрэчы з ветэранамі АПНС асабліва каштоўныя. Тым больш для гэтага ёсць прыемная нагода.

У Дзень ратавальніка актывісты КЮСП «Іскра» разам з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі з прафесійным святам ветэрана органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Юрыя Іванавіча Панкова, які шмат гадоў доблесна служыў у імя выратавання людзей. Пачынаў на пасадзе камандзіра аддзялення ПАВЧ-1 г.Крупкі, быў сведкам станаўлення і развіцця пажарнай службы Беларусі, завяршыў сваю дзейнасць начальнікам ПАСП-15 в. Дакудава.

Старэйшы інспектар СІРiКА Дзяніс Умінскі і інспектар СПіВА Наталля Сярговiч разам з юнымі ратавальнікамі-пажарнымі ўручылі ветэрану святочную паштоўку і падарункі, у ліку якіх патрэбны і карысны ў побыце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Актывісты клуба «Іскра» ў вершах павіншавалі Юрыя Іванавіча, пажадалі яму моцнага здароўя, міру, дабра і доўгіх гадоў жыцця.

Падчас сустрэчы з моладдзю Юрый Іванавіч падзяліўся ўспамінамі, прадэманстраваў любімыя фатаграфіі, узнагароды (граматы, медалі, падзякі) і запрасіў усіх на чаяванне.

Чытаць 103 разоў

Галерэя малюнкаў