У Дзень ратавальніка актывісты КЮСП «Іскра» разам з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі з прафесійным святам ветэрана органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Юрыя Іванавіча Панкова, які шмат гадоў доблесна служыў у імя выратавання людзей. Пачынаў на пасадзе камандзіра аддзялення ПАВЧ-1 г.Крупкі, быў сведкам станаўлення і развіцця пажарнай службы Беларусі, завяршыў сваю дзейнасць начальнікам ПАСП-15 в. Дакудава.
Старэйшы інспектар СІРiКА Дзяніс Умінскі і інспектар СПіВА Наталля Сярговiч разам з юнымі ратавальнікамі-пажарнымі ўручылі ветэрану святочную паштоўку і падарункі, у ліку якіх патрэбны і карысны ў побыце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Актывісты клуба «Іскра» ў вершах павіншавалі Юрыя Іванавіча, пажадалі яму моцнага здароўя, міру, дабра і доўгіх гадоў жыцця.
Падчас сустрэчы з моладдзю Юрый Іванавіч падзяліўся ўспамінамі, прадэманстраваў любімыя фатаграфіі, узнагароды (граматы, медалі, падзякі) і запрасіў усіх на чаяванне.