Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Студзень 2023 17:40

У Крупках адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Мінскай вобласці

Гучала жывая музыка ў выкананні музыкаў Крупскай дзіцячай школы мастацтваў. Госці наведвалі выставачныя экспазіцыі аб дасягненнях Крупшчыны - спартыўныя, адукацыйныя, грамадскія, творчыя.

На свяце прысутнічаюць ганаровыя госці - прадстаўнікі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Крупскага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, ветэраны працы, дэлегацыі працоўных калектываў арганізацый раёна. Госці з цікавасцю знаёміліся з дасягненнямі Крупшчыны.

З прывітальным словам выступіла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Яна павіншавала ўсіх са знамянальнай датай і правяла цырымонію ўзнагароджання. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм узнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінскага аблвыканкама Краўчанка Андрэй Пятровіч, урач-хірург Крупскай ЦРБ, Пётух Галіна Мікалаеўна, майстар змены ААТ «Крупскі льнозавод», Снапоў Эдуард Анатольевіч, машыніст аўтагрэйдара філіяла КУП «Мiнскаблдарбуд» - «ДРБУ №164».

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё лясной гаспадаркі аб'яўлена Падзяка старшыні Мінскага аблвыканкама Камовіч Наталлі Аляксандраўне, намесніку кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Крупскі лясгас».

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё раённых сродкаў масавай інфармацыі і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфармацыйнай бяспекі аб'яўлена Падзяка старшыні Мінскага аблвыканкама Дудко Андрэю Міхайлавічу, загадчыку аддзела электроннага набору і вёрсткі рэдакцыі газеты «Крупскі веснік».

Віншаванні гучалі ад намесніка старшыні Крупскага райвыканкама Андрэя Вараб'ёва.

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Крупскага раёна і ў сувязі з 85-годдзем Мінскай вобласці Падзяка старшыні Крупскага райвыканкама аб'яўлена: Белай Ірыне Уладзіміраўне, ветэрану працы; Глушчанка Святлане Аляксандраўне, начальніку сектара планава-эканамічнай службы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Новакрупскі лясгас»; Жаўнерчык Галіне Міхайлаўне, загадчыку дзіцячага сада № 2 г. Крупкі; Ксяндзову Ігару Мікалаевічу, дырэктару ААТ «Старасельскае»; Люціну Андрэю Ігаравічу, тэхнічнаму дырэктару ТАА «Амкадор-Можа»; Міхальчук Таццяне Віктараўне, медыцынскай сястры-анестэзіёлагу аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Крупскай ЦРБ; Паўлавец Вераніцы Васільеўне, інспектару аддзела кадраў ААТ «МайскаеАгра»; Раманоўскай Лідзіі Аляксандраўне, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму «Крупскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»; Шчарбук Алене Станіславаўне, аператару жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм ААТ «Кляновічы»; Ермачэнку Юрыю Уладзіміравічу, намесніку начальніка філіяла «Крупскае УМГ».

Музычнымі нумарамі парадавалі гасцей свята спявак, экс-саліст легендарнага ансамбля «Песняры» Валерый Скаражонак, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанет і крупскія артысты.

Чытаць 105 разоў

Галерэя малюнкаў