Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы паміж Беларуссю і Таджыкістанам абмеркавалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Дзенісенка і міністр энергетыкі і водных рэсурсаў Рэспублікі Таджыкістан Далер Джума, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.
Юныя мастакі з Барысава ў новым творчым праекце спалучаюць камбінаваныя тэхнікі. Аплікацыя саломкай па тканіне плюс фантазія. З аднаго боку, яны даюць другое жыццё старым рэчам і адзенню, з іншага - вывучаюць і асвойваюць асновы саломапляцення. Элементы народнасці прысутнічаюць у кожным праекце, што нараджаюцца ва ўзорным аматарскім калектыве мастацкай творчасці "Захапленне" Барысаўскай гімназіі № 2.
Азербайджан зацікаўлены ў супрацоўніцтве з рэгіёнамі Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліеў на сустрэчы са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Юрыем Шулейкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
БЕЛАЗ мае намер развіваць супрацоўніцтва і ўмацоўваць дзелавыя сувязі з кампаніямі Зімбабвэ. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства па выніках удзелу ў выставе ў адным з самых буйных гарадоў краіны Булавая.
Пяць абласцей Беларусі завяршылі сяўбу ранніх яравых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Аказанне першай дапамогі, уменне арыентавацца ў аўтагарадку і фігурнае важджэнне веласіпеда. 23 каманды (а гэта парадку 300 чалавек) прынялі ўдзел у злёце юных інспектараў руху ў "Зубраняці". Мерапрыемства праходзіць ужо 50-ы раз. Самым галоўным іспытам для ўдзельнікаў была праверка ведання ПДР. Таксама прайшлі творчыя конкурсы, паказальнае выступленне байцоў АМАП і кінолага з сабакам.
Беларусь і Расія дамовіліся аб паглыбленні супрацоўніцтва ў вытворчасці лекпрэпаратаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Роўна 50 гадоў споўнілася на пачатку красавіка пазнавальнай і маляўнічай турыстычнай славутасці Маладзечанскага раёна — мемарыяльнаму заказніку «Вязынка». Своеасабліваму помніку беларускаму паэту Янку Купалу, 140-годдзе з дня нараджэння якога грамадскасць адзначыць у гэтым годзе.
Беларускія аграрыі правялі сяўбу агароднінных культур на больш як 22 працэнтах плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Папяровая фабрыка" Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў выпускае больш за 200 відаў папяровай прадукцыі. На прадпрыемстве наладжана гібкая высокамеханізаваная вытворчасць з закончаным цыклам - пачынаючы ад перапрацоўкі сыравіны і да прамых паставак спажыўцу гатовай прадукцыі. Сярод прадукцыі УП "Папяровая фабрыка" Дзяржзнака-дакументы строгай справаздачнасці, а таксама шырокі спектр тавараў народнага спажывання-паштовыя канверты, вучнёўскія сшыткі, офісная папера.