Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 64

Па выніках першага паўгоддзя па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП Беларусі сувязь і інфарматызацыя склала 7,7 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Анамальна спякотнае лета з тэмпературай плюс 30-35 градусаў негатыўна адбілася на ўраджаі збожжа. Пра гэта карэспандэнту МЛЫН.BY паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама.

Забарона на наведванне лесу знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Агульны намалот амаль у мільён тон збожжа і па-ранейшаму статус лідара жніва усёй краіны. Аграрыі Мінскай вобласці наблізіліся да знакавай мяжы. Сельгасарганізацыі выкарыстоўваюць кожную сонечную гадзіну. Сярэдняя ўраджайнасць - крыху больш за 36 цэнтнераў з гектара. Актыўныя сёння ў палях і аграрыі Валожынскага раёна. Так, у гаспадарцы "Сакаўшчына-Агра" ўбіраюць азімае жыта. Усяго ж тут амаль 1 250 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Больш чым на трэці плошчаў ураджай убралі. Збожжа апрацоўваюць на зернесушыльным комплексе. Адначасова збіраюць салому з палёў і рыхтуюць глебу пад азімую сяўбу.

У Беларусі па стане на 1 ліпеня 2021 года паслугі электрасувязі аказваюць 190 аператараў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсувязі.

Матэматычны разлік, уважлівасць і трэніроўка вытрымкі. У Мінскай вобласці актыўна развіваецца гарадошны спорт. У жыццё яго вяртаюць аматары і прафесіяналы. Сярод гульцоў у гарадкі шмат чэмпіёнаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У эпоху сучасных тэхналогій гульня на свежым паветры прыцягвае да сябе ўсё больш моладзі, якая цікавіцца актыўным адпачынкам. Правілы гульні ведае і наш карэспандэнт Таццяна Бажко.

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,7 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі вобласці будзе павышаны ўзровень забеспячэння бяспекі дзяцей. Як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама, гаворка ідзе пра шэраг новаўвядзенняў.

У адпаведнасці з праграмай візіту начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Казахстана Мурат Бектанаў разам з дэлегацыяй наведаў прадпрыемствы Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, дзе азнаёміўся з лінейкай прадукцыі ваеннага прызначэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе з 3 па 13 жніўня ў Стоўбцах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Стаўбцоўскім райвыканкаме.

Старонка 81 з 157