Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br1252,4 млн., або ў супастаўных цэнах 99,7 працэнта да ўзроўню студзеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" завяршыўся першы спаборніцкі дзень фінальнага этапу рэспубліканскага турніру юных біятланістаў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
У Беларусі ў 2021 годзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 3,344 млн кв.м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У Мінаблвыканкаме прайшла сустрэча намесніка старшыні Івана Маркевіча і Кіраўніка місіі СНД Леаніда Анфімава.
Замежныя інвестары ў 2021 годзе ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $8,7 млрд інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Барысаў стаў пляцоўкай для правядзення спаборніцтваў юных ратавальнікаў. 23 каманды з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці праходзiлi на палігоне эстафету з трох элементаў: апрананне на хуткасць баявой формы, дыстанцыя з пераадоленнем бар'ераў і пад'ём па штурмавой лесвіцы. Самыя спрытныя спартсмены адправяцца прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе.
Беларусь у 2021 годзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,5 працэнта да $49,261 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуена Ван Нгы ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
У Беларусі створана 5510 участкаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме, які пройдзе 27 лютага. Пра гэта расказалі ў ЦВК.