Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі 21 чэрвеня арганізуе відэаканферэнцыю для прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у экспарце прадукцыі на рынкі краін Афрыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 215, які ўдасканальвае прававое рэгуляванне, накіраванае на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусь і Кітай абмеркавалі пастаўкі льняных і баваўняных палотнаў беларускай вытворчасці. Аб гэтым ішла размова падчас анлайн-перагавораў беларускіх і кітайскіх прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Гродзенскага аддзялення БелГПП.
Стартапы змогуць скарыстацца льготнымі ўмовамі вядзення бізнесу ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь у студзені - красавіку 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 28,6 працэнта да $14,19 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
XX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2021" пройдзе з 11 па 13 чэрвеня. Юбілейнае музычнае свята прысвечана Году народнага адзінства і збярэ таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў, кампазітараў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаіл Фінберг.
Беларускі экспарт у Расію па выніках студзеня-красавіка 2021 года вырас на 17,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым сказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў Маскве на Беларуска-азіяцкім форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" створаць асаблівыя ўмовы для "якарных" інвестараў. Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У фармаце відэаканферэнцыі адбыліся перагаворы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Аляксандра Сідарука і міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння прадставілі праект указа, накіраванага на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Як расказаў журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, Прэзідэнт адобрыў прапанаваныя змяненні, чакаецца, што ўказ будзе падпісаны ў бліжэйшы час, перадае карэспандэнт БЕЛТА.