Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
15 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" стартаваў другі летні этап Кубка Садружнасці па біятлоне. На турніры выступаюць больш за 50 біятланістаў. Для гледачоў арганізаваны фуд-корты і розыгрышы сувеніраў, а ў выхадныя дні будзе працаваць спартыўна-забаўляльная зона.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляе ў Беларусі з 17 верасня асенні месячнік па азеляненні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
У Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўнай узнагароды - ордэна Маці. Яго атрымалі 54 шматдзетныя жанчыны з 17 рэгіёнаў Мінскай вобласці.
Пытанні развіцця двухбаковых адносін абмеркаваны на сустрэчы першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Саудаўскай Аравіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Дзіцячы сад у Фаніпалі стаў шостым у горадзе і трэцім, у якім абсталяваны басейн. Установа дашкольнай адукацыі разлічана на 230 хлопчыкаў і дзяўчынак, для якіх прадугледжаны музычная і фізкультурная залы, сэнсарны пакой, кабінет настаўніка-дэфектолага, а таксама развіваючыя цэнтры. У новым дзіцячым садзе дзеці змогуць наведваць экалагічны пакой, пакой для навучання правілам бяспечных паводзін, цэнтры патрыятычнага выхавання і астраноміі, залы для гульні ў шашкі і шахматы.
Беларусь і Манголія маюць намер пашырыць бізнес-кантакты ў сферы сельскай гаспадаркі і лагістыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Бегавыя спаборніцтвы "Шляхам Якуба Коласа" па родных мясцінах класіка пройдуць у Стаўбцоўскім раёне 22 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Натарыусы Беларусі 16 верасня будуць кансультаваць бясплатна. У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, прымуць удзел усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.
Лясны гадавальнік Барысаўскага доследнага лясгаса быў створаны ў 1975 годзе. Яго агульная плошча - больш за 35 га. Гадавальнік цалкам забяспечвае патрэбнасць лясгаса ў пасадачным матэрыяле для лесааднаўленчых работ. Штогод тут вырошчваюць 12-13 млн штук драўняных і хмызняковых парод для лесааднаўлення і азелянення.
Масавую забарону на наведванне лясоў у Беларусі пачынаюць здымаць, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.