Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Адзіную адукацыйную платформу дыстанцыйнага навучання плануюць укараніць у Беларусі ў пачатку 2021/2022 навучальнага года, паведаміў сёння журналістам на жнівеньскім педсавеце работнікаў адукацыі Гомельскай вобласці міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Банк развіцця падвёў вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм з новым відам дзяржпадтрымкі. Бюджэтныя трансферты прадаставяць 8 інвестпраектам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
У Беларусі ў студзені-ліпені 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1,95 млн кв.м жылля. Гэта на 5,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Беларусі лібералізуюць патрабаванні пры ліцэнзаванні дзейнасці па правядзенні судовых экспертыз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДКСЭ.
У Мiнскай вобласці пачаўся другі медазбор. На пчальніках імкнуцца сабраць як мага больш мёду. Вясной яго было трохі з-за сырога і прахалоднага надвор'я. А вось да канца лета толькі ў Пухавіцкім раёне плануецца нарыхтаваць больш трох з паловай тон вітаміннай прадукцыі, паведамляе "Беларусь 1".
Рознічны тавараабарот у студзені - ліпені 2020 года склаў Br29,8 млрд, або 102,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Два кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-7540К грузападымальнасцю 30 т у жніўні прыбудуць у Арэнбургскую вобласць на руднік "Вясенні" расійскай кампаніі АТ "ОРМЕТ" (уваходзіць у склад АТ "Руская медная кампанія"). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.