Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 26 Жнівень 2022 17:37

Забарона на наведванне лясоў

Крупскі лясгас інфармуе.

Цяпер у Беларусі вельмі неспрыяльныя ўмовы надвор'я для пажарнай бяспекі лясных угоддзяў. Ва ўмовах высокіх тэмператур паветра лясныя масівы нашай краіны схільныя да пагрозы пажару. Менавіта з гэтай прычыны з 19.08.2022 на тэрыторыі Крупскага раёна ўведзена забарона на наведванне лясоў.

Увядзенне забароны на наведванне лясоў - мера часовая і накіраваная на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду. У перыяд увядзення забароны на наведванне лясоў уваходзіць (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе) і заязджаць у лес катэгарычна забаронена.

Якое пакаранне чакае тых, хто парушыў забарону?

Грамадзяніна, які парушыў забарону на наведванне лясоў, чакае адміністрацыйная адказнасць (арт. 16.21 Кодэкса аб Адміністрацыйных правапарушэннях). І калі ў адным выпадку ўсё можа абмежавацца вусным папярэджаннем, то ў іншым - штрафам у памеры да 12 базавых велічынь. Калі ж лясному фонду будзе нанесены яшчэ і ўрон, то памер штрафных санкцый можа вырасці да 30 базавых велічынь.

Для валодання пажаранебяспечнай абстаноўкай у Рэспубліцы Беларусь можна наведаць афіцыйны сайт Міністэрства лясной гаспадаркі ў раздзеле «Карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў». Карта штосутачна абнаўляецца ў залежнасці ад абстаноўкі на тэрыторыі ляснога фонду і метэазводак, якія паступаюць ад метэаралагічных служб.

Чытаць 350 разоў