Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 29 Чэрвень 2022 17:09

Даведка аб выніках разгляду меркавання грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў г. Крупкі, г. п. Бобр, г. п. Халапенічы, Бобрскага, Крупскага, Кастрычніцкага, Халапеніцкага сельсаветаў Крупскага раёна

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», Крупскім раённым выканаўчым камітэтам 25 мая 2022 года ў раённай газеце «Крупскі веснік» і на афіцыйным сайце Крупскага райвыканкама было размешчана паведамленне для высвятлення меркавання грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў:

горада Крупкі Крупскага раёна на плошчы 1173,81 га;

гарадскога пасёлка Бобр Крупскага раёна на плошчы 313,87 га;

гарадскога пасёлка Халапенічы Крупскага раёна на плошчы 383,64 га;

Бобрскага сельсавета Крупскага раёна на плошчы 21757,67 га;

Крупскага сельсавета Крупскага раёна на плошчы 15364,81 га;

Кастрычніцкага сельсавета Крупскага раёна на плошчы 45031,52 га;

Халапеніцкага сельсавета Крупскага раёна на плошчы 23449,54 га.

Меркаванні грамадзян прымаліся на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення, гэта значыць з 25 мая па 24 чэрвеня 2022 г. уключна. Прапаноў і заўваг грамадзян у Крупскі раённы выканаўчы камітэт па гэтым пытанні не паступіла, таму неабходнасць у карэкціроўцы прапаноў па ўстанаўленні граніц населеных пунктаў адсутнічае.

Крупскі раённы выканаўчы камітэт

Чытаць 388 разоў