У перыяд з 1 чэрвеня па 26 жніўня 2022 года Дзяржаўная ўстанова «Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» размешчаны па адрасе: г. Крупкі, вул. Савецкая, д. 6, каб.7, ажыццяўляе збор дакументаў для выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, згодна з Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады», зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2021 года № 28.
Шматдзетным сем'ям неабходна прадставіць наступныя дакументы:
1. пашпарты абодвух бацькоў;
2. пасведчанні аб нараджэнні ўсіх дзяцей, якія выхоўваюцца ў сям'і;
3. даведкі з устаноў адукацыі на дзяцей, якiя навучаюцца;
4. выпіска банкаўскага рахунку (уклад, карт-рахунак) аддзялення ААБ «Беларусбанк» на тэрыторыі Крупскага раёна.
Даведкі па тэлефоне: 57390.