Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 22 Лістапад 2021 17:53

На Міншчыне стартуе акцыя «Пешаход»

За 10 месяцаў гэтага года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 135 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 37 чалавек загінулі і 105 траўмаваны. Па віне саміх жа пешаходаў адбылося 56 ДТЗ, у выніку якіх 25 чалавек загінулі, 33 атрымалі траўмы. Большая частка аварый зарэгістравана ў цёмны час сутак.

Асноўнай з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з'яўляецца ігнараванне Правілаў дарожнага руху, адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў і не прадастаўленне вадзіцелямі перавагі пешаходам на пешаходных пераходах.

 

З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 23 па 26 лістапада 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход».

Паважаныя кіроўцы!

Пры набліжэнні да пешаходнага пераходу трэба загадзя знізіць хуткасць, аж да прыпынку, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць або завяршаюць пераход.

Паважаныя пешаходы!

У сваю чаргу перад пачаткам пераходу пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны. Неабходна спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што вадзіцелі вас заўважылі, паспелі спыніць транспартныя сродкі і толькі тады пачынаць пераходзіць дарогу. Пры пераходзе праезнай часткі не размаўляйце па мабільным тэлефоне, адключайце навушнікі, малалетніх дзяцей бярыце за руку.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода (веласіпедыста), які знаходзіцца з характэрнымі прыкметамі ап'янення, які відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведамляць у дзяжурную частку ДАІ Мінскай вобласці па тэлефоне 229-04-44, альбо на тэлефонную лінію 102.

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 204 разоў