Наша каманда аб'яўляе самую маштабную навагоднюю акцыю «Мішкапад». Акцыя збору плюшавых мядзведзікаў і грашовых сродкаў, на закуп цацак, дзецям з анка/гематалагічнымі захворваннямі, якія праходзяць лячэнне ў РНПЦ ДАГІ Бараўляны. Мы ўручым іх дзецям 26 снежня! У гэты дзень, у анкацэнтры, мы арганізуем Навагодняе віншаванне з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі персанажамі для дзяцей, якія будуць сустракаць, самае чароўнае свята, у сценах анкацэнтра.
Умовы акцыі:
Усе цацкі - мішкі, павінны быць новымі, з прымацаванай біркай, у поліэтыленавым пакаванні. Памер цацкі не менш за 20 см.
Кожны можа сам купіць плюшавага мядзведзя ці арганізаваць збор сярод сяброў/родных, а таксама прапанаваць паўдзельнічаць у акцыі цэлым калектывам на працы, а потым перадаць усё нашым валанцёрам.
Таксама можна зрабіць пералік любой сумы на нашы рэквізіты з паметкай — «Мішка» і мы закупім плюшавых сяброў на вашы ахвяраванні.
Сума збору на мішак, зыходзячы з каштарысу, прадстаўленага вытворчасцю Віцебскай вобласці, на 270 мядзведзяў, складае 6480 BYN.
Па ўсіх пытаннях акцыі можна звярнуцца да каардынатара
- +375(44)576 88 97 - Алена
Кантакты валанцёраў для перадачы цацак можна знайсці па спасылцы:
https://kindervita.by/korobochka
Спосабы для аказання фінансавай дапамогі на закуп плюшавых мядзведзікаў:
Самы хуткі спосаб дапамагчы - папоўніць нумар МТС +375(29)757-51-14
АРІП: Плацяжы > Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні > Дапамога дзецям, дарослым > КіндэрВіта (з паметкай «Мішка»)
Хуткі анлайн плацёж на сайце https://kindervita.by/rekvizity
Paypal.me/kindervita
Больш падрабязна аб рабоце ўстановы Вы можаце азнаёміцца на сайце https://kindervita.by
У афіцыйная старонка: https://instagram.com/kindervita
У дзіцячым анкацэнтры ў сярэднім знаходзіцца каля 270 дзяцей, і мы вельмі спадзяемся, што дзякуючы нашай акцыі і вашай інфармацыйнай падтрымцы, кожнаму дзіцяці дастанецца ў падарунак плюшавы сябар!