Заяўкі на вываз прымаюцца штодня з 8.00 да 23.00 па кароткім нумары 7383 або кругласутачна на сайце belvti.by. Пры вывазе з-за межаў г. Мінска насельніцтву ажыццяўляюцца выплаты за тэхніку ад 10 кап./кг.
Супрацоўнікі «БелВТI» самі вынесуць адслужыўшую бытавую тэхніку з любога паверха. Максімальны тэрмін задавальнення заяўкі - не больш за 2 днi. Разам з тэхнікай можна здаць адпрацаваныя энергазберагальныя лямпы і батарэйкі.
Для даведкі. Буйнагабарытныя бытавыя адходы забаронена пакідаць ля пад'ездаў і кантэйнерных пляцовак. За гэта, згодна з артыкулам 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў», прадугледжаны штраф у памеры да пяці базавых велічынь.