Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 23 Сакавік 2021 17:35

Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 27 сакавіка 2021 г. з 20.30 да 21.30

Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 27 сакавіка 2021 г. з 20.30 да 21.30. Ахова навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у глабальнай акцыі «Гадзіна Зямлі» і адключыць святло 27 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30!

Гадзіна Зямлі - гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 13-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.

Сёння Гадзіна Зямлі - гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ў баку. Так, толькі ў Мінску традыцыйна адключаецца падсвятленне такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падсвятленне ЦУМа, гандлёвага цэнтра «Сталіца» , гасцініцы «Беларусь» і інш.

Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць. Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.

Выключыць святло на гадзіну - вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем стаiць магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.

Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва адносіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў.

Чытаць 213 разоў