Адпаведны загад выдадзены Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Такім чынам, жыхарам Мінскай вобласці прадастаўляецца магчымасць абмяняць належачыя ім чэкі «Маёмасць» на акцыі 104 акцыянерных таварыстваў, як мясцовага, так і рэспубліканскага значэння ў розных галінах эканомікі: прамысловасці, будаўнічага комплексу, транспарту і іншых.
Азнаёміцца з пералікам такіх таварыстваў, а таксама атрымаць падрабязную інфармацыю аб абмене можна ў аддзяленнях АСБ «Беларусбанк» і на яго афіцыйным сайце https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776.
Звесткі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў і велічыні выплачваемых дывідэндаў размяшчаюцца на Адзіным партале фінансавага рынку www.portal.gov.by.
Крупскі раённы выканаўчы камітэт нагадвае, што пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» усталяваны па 31 снежня 2020 г.
Многія грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці, да цяперашняга часу чэкі не выкарыстоўвалі. Найбольш аптымальны спосаб выкарыстання чэкаў - іх абмен на належачыя дзяржаве акцыі прадпрыемстваў, што ў перспектыве дасць магчымасць атрымліваць даходы ў выглядзе дывідэндаў альбо ад іх продажу.
Для ажыццяўлення абмену чэкаў на акцыі трэба звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, з пашпартам і сертыфікатам чэкаў «Маёмасць» (бліжэйшае аддзяленне можна знайсці на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by па адпаведным рэгіёне і паслузе «Аперацыі з чэкамі «Маёмасць»). Згублены сертыфікат можа быць адноўлены банкам (паслуга платная).
Абмену на акцыі падлягаюць чэкі «Маёмасць»:
налічаныя грамадзяніну асабіста і атрыманыя ў спадчыну;
перааформленыя грамадзяніну ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), якім яны былі налічаныя ў якасці асабістай маёмаснай карты, але ў суме не больш за 250 чэкаў «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.
Набытыя акцыі могуць быць прададзены. Продаж ажыццяўляецца праз ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» пры пасярэдніцтве прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер.
Спісы такіх прафесійных удзельнікаў размешчаны на сайце біржы https://www.bcse.by/ru/participants/memberslist/340/.
Падрабязную інфармацыю па пытаннях выкарыстання і абмену чэкаў «Маёмасць» можна атрымаць у камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага абласнога выканаўчага камітэта па тэлефонах: 8017-500-45-13, 516-80-50, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..