Катэгорыі работнікаў, якія падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, у тым ліку якія працуюць у сельскай гаспадарцы пазначаны ў артыкуле 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей - Закон аб ППС).
У якасці кампенсацыі за работу ў асаблівых умовах працы Законам аб ППС прадугледжана два віды прафесійных пенсій: датэрміновая і дадатковая.
Датэрміновая прафесійная пенсія прызначаецца пры наяўнасці пасля 1 студзеня 2009 года больш за палову патрабуемага для датэрміновай пенсіі прафесійнага стажу (падпункт 2.2. Пункта 2 арт.11 Закона аб ППС). Пры гэтым губляецца права на ільготную пенсію ў агульнай пенсійнай сістэме.
У 2019 годзе гэта права набыла значная частка застрахаваных асоб, у тым ліку і работнікі сельгасарганізацый.
У адпаведнасці з падпунктамі 1.5 і 1.7 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей - Закон аб ППС) права на датэрміновую прафесійную пенсію прадастаўлена раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў:
- жанчынам, якiя працуюць трактарыстамі, трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, машыністамі будаўнічых, дарожных і пагрузачна-разгрузачных машын, мужчынам, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятым у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, пры прафесійным стажы не менш за 20 гадоў у мужчын і не менш за 15 гадоў у жанчын і стажы работы адпаведна не менш за 25 і 20 гадоў;
- жанчынам, якiя працуюць жывёлаводамі (аператарамі жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм) і свінаводам (аператарамі свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм), якія выконваюць пэўныя віды работ (па пераліку), а таксама якія працуюць даяркамі (аператарамі машыннага даення) пры прафесійным стажы не менш 20 гадоў.
Памер датэрміновай прафесійнай пенсіі залежыць ад сумы пенсійных зберажэнняў, якія складаюцца з узносаў, выплачаных працадаўцам за канкрэтнага работніка да моманту выхаду яго на датэрміновую прафесійную пенсію, і сумы даходнасці ад размяшчэння гэтых узносаў у банку (пункт 1 арт.14 Закона аб ППС ). Сфармаваныя з невысокіх узносаў пенсійныя зберажэнні не дазвалялі прызначаць высокія прафесійныя пенсіі.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2020 г. № 15 «Аб змяненні указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей - Указ №15), адбыліся змены ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання. Прадастаўлены дадатковыя пенсійныя гарантыі некаторым катэгорыям работнікаў, якія маюць працяглы стаж працы ў неспрыяльных умовах працы да 1 студзеня 2009 года.
Работнiкам, якiя маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію, якія да 1 студзеня 2009 г. выпрацавалі не менш за палову поўнага стажу работы з асаблiвымi ўмовамi працы, патрэбнага для назначэння пенсіі па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсіі за выслугу гадоў, замест датэрміновай прафесійнай пенсіі можа быць прызначана адпаведна пенсія па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсія за выслугу гадоў.
Іншымі словамі, застрахаваныя асобы, якія адпрацавалі да 1 студзеня 2009 года не менш за палову патрэбнага ільготнага стажу, маюць права на прызначэнне датэрміновай пенсіі ў агульнай пенсійнай сістэме замест датэрміновай прафесійнай пенсіі ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання.
Неабходна адзначыць, што падпунктам 1.2 пункта 1 Указа № 15 прадугледжана і павышэнне тарыфаў узносаў работадаўцаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне з 2021 года.
Тарыфы узносаў для сельскагаспадарчых арганізацый з 1 студзеня 2021 складуць 6%, а менавіта:
- для жанчын, якія працуюць трактарыстамі, трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, машыністамі будаўнічых, дарожных і пагрузачна-разгрузачных машын (падпункт 1.8 пункта 1 арт.5 Закона аб ППС);
- мужчын, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятых у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (падпункт 1.9 пункта 1 арт.5 Закона абса ППС);
- жанчын працуючых жывёлаводамі (аператарамі жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм) і свінаводамi (аператарамі свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм), якія выконваюць пэўныя віды работ, а таксама працуючыя даяркамі (аператарамі машыннага даення) (падпункт 1.10 пункта 1 арт.5 Закона аб ППС ).
Павышэнне тарыфаў узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне работнікаў, занятых у асаблівых умовах працы дасць магчымасць дасягнуць больш высокага ўзроўню выплат прафесійных пенсій.
Работнiкам, якiя заняты на работах з асаблівымі ўмовамі працы або асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці, якія да 1 студзеня 2009 г. адпрацавалі менш за палову ільготнага (спецыяльнага) стажу альбо зусім яго не мелі да названай даты, прадастаўляецца права:
- фарміравання датэрміновай прафесійнай пенсіі. У такім выпадку працадаўца будзе выплачваць за гэтага работніка абавязковыя ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
- выбару замесц датэрміновай прафесійнай пенсіі дадатковай прафесійнай пенсіі. Дадатковая прафесійная пенсія будзе прызначацца па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (у памеры БПМ) за кошт сфармаваных пенсійных зберажэнняў дадаткова да пенсіі па ўзросце (арт. 17 Закона аб ППС);
- атрымання штомесячнай даплаты да заработнай платы замест паказанага страхавання. Яе памер вызначаецца працадаўцам, але не можа быць менш за суму ўнёску на прафесійнае пенсійнае страхаванне за гэтага работніка. Гэта значыць унёскі замест выплаты ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на мэты прафесійнага пенсійнага страхавання будуць выплачвацца самому работніку да заработнай платы.