У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», Крупскім раённым выканаўчым камітэтам 21 сакавіка 2020 г. у раённай газеце «Крупскі веснік» і на афіцыйным сайце Крупскага райвыканкама было размешчана паведамленне для высвятлення меркавання грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў вёскі Дзяньгубка Кастрычніцкага сельсавета Крупскага раёна Мінскай вобласці.
Меркаванні грамадзян прымаліся на працягу аднаго месяца з даты апублікавання абвесткі, гэта значыць з 21 сакавіка па 21 красавіка 2020 г. уключна. Прапаноў і заўваг па гэтым пытанні не паступіла, таму неабходнасць у карэкціроўцы прапаноў па ўсталяванні межаў вёскі Дзяньгубка Кастрычніцкага сельсавета Крупскага раёна Мінскай вобласці адсутнічае.
Крупскі раённы выканаўчы камітэт