Катэгарычна забараняецца выпальваць сухую расліннасць. За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.
Дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, у тым ліку для спальвання смецця, адходаў, на тэрыторыі прысядзібных участкаў. Гэта магчыма ў ціхае зацішнае надвор'е, на адлегласці не менш за 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў - ад лесу і 30 метраў ад сціртаў сена і саломы. Перш чым распаліць вогнішча, месца вакол вогнішча трэба акапаць, забяспечыць наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, ажыццяўляць пастаянны кантроль за месцам спальвання. Сыходзячы, заліце вогнішча вадой або засыпце пяском.
Паважаныя грамадзяне! Не забывайце, што хвілінная бестурботнасць можа абярнуцца непапраўнай трагедыяй.
Крупскі РАНС