Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 25 Сакавік 2020 17:07

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Прышпіліся да бяспекі» пройдзе 27 сакавіка

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Прышпіліся да бяспекі» правядуць 27 сакавіка супрацоўнікі Крупскай Дзяржаўтаінспекцыі.

 

Галоўнай тэмай усіх мерапрыемстваў стане прапаганда выкарыстання падчас руху рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад. Большасць аўтамабілістаў аддаюць перавагу выкарыстоўванню рамяні бяспекі. Аднак ёсць і тыя, якія грэбуюць імі. Згодна з правіламі дарожнага руху кіроўца і пасажыры, якія знаходзяцца ў аўтамабілі падчас руху, павінны прышпільвацца рамянямі бяспекі. Інакш яны рызыкуюць атрымаць папярэджанне або штраф у памеры да адной базавай велічыні (1 БВ складае Br27). Калі ж падобнае парушэнне здараецца паўторна на працягу года, то штраф складзе ад двух да пяці базавых велічынь.

Для маленькіх пасажыраў асноўнае і самы эфектыўны сродак абароны ў аўтамабілі - дзіцячая ўтрымліваючая прылада, сканструяваная з улікам усіх асаблівасцяў дзіцячага арганізма, індывідуальна падабраная да росту і вагi дзіцяці і правільна усталяваная ў машыне. Некаторыя бацькі лічаць, што ў падарожжы з дзецьмі можна абмежавацца сістэмамі, прадугледжанымі для дарослых. Аднак тыя ж самыя аўтамабільныя рамяні бяспекі распрацоўваюцца для пасажыраў, якія маюць у параўнанні з дзецьмі большы рост, вагу, лепш развітую мускулатуру. У выпадку аварыі дзіця з-пад звычайнага рамяня бяспекі выслізне, а стандартныя паветраныя падушкі могуць хутчэй нашкодзіць маленькаму пасажыру, чым зберагчы яго ад траўмаў.

Выкарыстанне дзіцячых крэслаў, паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дазваляе на 70% знізіць сярод дзяцей малодшага ўзросту смяротнасць у ДТЗ, а ва ўзросце 1-4 гады - на 54%. Выкарыстанне дадатковых падушак памяншае колькасць сур'ёзных траўмаў сярод дзяцей 4-7 гадоў на 59% у параўнанні з ужываннем аднаго толькі рамяня бяспекі.

«Выкарыстанне дзіцячых утрымліваючых прылад у нас абавязкова, таму кожны бацька павінен загадзя паклапаціцца пра сваіх дзяцей. Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне перавозкі дзяцей у салоне аўтамабіля прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь. Пры паўторным парушэнні на працягу года памер спагнання павялічваецца да 8 базавых велічынь.

 

Чытаць 528 разоў