Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 25 Сакавік 2020 16:33

Увазе кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый

Крупскі РАНС інфармуе аб тым, што ў сувязі з усталяваным сухім і ветраным надвор'ем недапушчальна выпальванне сухой расліннасці на тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый.У адпаведнасці з «Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» прадугледжаны шэраг патрабаванняў пажарнай бяспекі да тэрыторый, у тым ліку ўладкаванню вогнішчаў.

 

Так,

- тэрыторыя аб'ектаў (устаноў) павінна быць ачышчана ад сухой травы і лісця, згаральнага смецця і адходаў, якія валодаюць выбухапажаранебяспечнымі і пажаранебяспечнымі ўласцівасцямі;

- на пляцоўках, прылеглых да будынкаў (збудаванняў), і ў супрацьпажарных разрывах павінна перыядычна выкошвацца трава. Сушыць і скiрдаваць скошаную траву на тэрыторыі аб'ектаў не дапускаецца, за выключэннем спецыяльна адведзеных для гэтых мэт месцаў. Не дапускаецца выпальванне расліннасці, іржышча;

- на тэрыторыі аб'екта забараняецца разводзіць вогнішчы і спальваць смецце;

- неабходна ўзворванне тэрыторыі сельскагаспадарчых палёў, лясных масіваў і інш.

У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў - накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а арт. 15.58 за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.

Крупскі РАНС

Чытаць 478 разоў