Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 05 Жнівень 2019 14:36

Дзяржаўтаінспекцыя і Белтэхагляд праводзяць сумесныя рэйды

 

Залог тэхнічнай бяспекі - рэгулярная дыягностыка і своечасовае праходжанне тэхагляду. За ліпень бягучага года АДАІ Крупскага РАУС выяўлена 52 парушэнні – вадзіцелі кіравалі аўто без дзеючага тэхагляду. Дзяржаўтаінспекцыя і УП «Белтэхагляд» узмацняюць кантроль – праводзяць сумесныя рэйды. Акцэнт - на бяспеку дарожнага руху, безаварыйную эксплуатацыю транспартных сродкаў.

 

Поўны спіс няспраўнасцяў, пры якіх забараняецца ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху, выкладзены ў дадатку 4 дзеючых ПДР.

Калі кіроўца не праходзіць тэхагляд - значыць, не надае належнай увагі тэхнічнаму стану аўтамабіля. Такім чынам, шэраг аварый адбываецца па прычыне няспраўнасцей транспартных сродкаў. Па выніках праведзеных у мінулым годзе і ў пачатку бягучага года сумесных рэйдаў, больш за 30% правераных транспартных сродкаў эксплуатуецца без дзяржтэхагляду. І якія б довады ні прыводзілі кіроўцы, у «Белтэхагляду» і ДАІ свой жалезны контраргумент: залогам тэхнічнай бяспекі з'яўляюцца рэгулярная дыягностыка і своечасовае праходжанне тэхагляду. Чым больш аўтамабіляў будуць праходзіць яго, тым менш будзе здарацца здарэнняў, звязаных з іх нездавальняючым тэхнічным станам.

Чытаць 759 разоў