Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 10 Люты 2023 12:29

Паведамленне аб працэдуры грамадскіх абмеркаванняў

Крупскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на грамадскае абмеркаванне пытанне аб змене межаў Бобрскага і Халопеніцкага сельсаветаў Крупскага раёна з мэтай уключэння ў склад зямель Бобрскага сельсавета Крупскага раёна зямель гарадскога пасёлка Бобр Крупскага раёна агульнай плошчай 313,87 га і ўключэння ў склад зямель Халопеніцкага сельсавета Крупскага раёна зямель гарадскога пасёлка Халопенічы Крупскага раёна агульнай плошчай 383,64 га.

Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання - з 11 лютага па 13 сакавіка 2023 г.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. №154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннi Рэспублікі Беларусь» грамадзяне маюць права выказваць меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

Азнаёміцца з матэрыяламі па змене межаў Бобрскага і Халопеніцкага сельсаветаў Крупскага раёна можна ў аддзеле землеўпарадкавання Крупскага райвыканкама па адрасе: г. Крупкі, вул. Савецкая, 8/1, кабінет 32.

Думкі грамадзян па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў пісьмовай форме прымаюцца па адрасе: 220001, г. Крупкі, вул. Савецкая, д. 8/1, каб. 32 і па электроннай пошце Крупскага райвыканкама Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, разгляду не падлягаюць.

Чытаць 146 разоў