Версия для печати
Среда, 13 апреля 2016 08:28

Выстава “Мастацкія традыцыі: калі прырода твой настаўнік”

8 красавіка 2016 года ў Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева  адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Мастацкія традыцыі: калі прырода твой настаўнік”.

У экспазіцыі прадстаўлены творы вядомага беларускага мастака, таленавітага педагога, члена Беларускага саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Уладзіміравіча Аракчэева і пленэрныя эцюды навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

Барыс Уладзіміравіч Аракчээў любіў гаварыць: “Прырода – лепшы настаўнік, глядзі на яе і вучыся”. І менавіта гэта з’яўляецца мастацкай традыцыяй навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава. Бо ў іх работах адлюстравана перадача змены у стане прыроды, яе веліч, хараство і чароўнае ўздеянне на чалавека.

Выстава прадоўжыцца да 4 мая.

Прочитано 22660 раз

Галерея изображений