Версия для печати
Пятница, 08 апреля 2016 14:48

Сустрэча Дабравешчання

7 красавіка ў Крупскім гістрыка-краязнаўчым музеі  па даўняй традыцыі беларусаў правялі  абрад-сустрэчу вялікага хрысціянскага свята  Дабравешчання. Аднаўленне  народных абрадаў, і далучэнне да народнай  культуры новых пакаленняў -  гэта адзін з неад’емных  і асноўных напрамкаў  дзейнасці музея.

         У гэты дзень  пашчасціла  з надвор’ем: ярка свяціла  ў чыстым блакіце ды ласкава  абагравала ўсіх вяснавое сонейка.  Радасцю свяціліся тварыкі і вочкі цікаўных хлопчыкаў ды дзяўчынак.А дрэвы, кусты, драўляныя скульптуры на тэрыторыі музея былі ўпрыгожаныя каляровымі шаўковымі стужкамі, бантамі, паветранымі шарамі, птушкамі, выразанымі з паперы. Гучала музыка….  

         Спачатку вядучая, апранутая ў прыгожы касцюм, навуковы супрацоўнік музея  Ала Уладзіміраўна Сасіна, павіншавала  ўсіх  з вясной  і з Дабравешчаннем, расказала  пра  свята, заклікала  ўсіх у карагод  разам  з харэаграфічным  калектывам РЦК. Затым дзеткі газывалі прыкметы на Дабравешчанне, адгадвалі загадкі на вясновую тэматыку, спаборнічалі ў свісце, удзельнічалі ў беларускіх гульнях - усё, як  шмат гадоў таму назад …

Раней  на Дабравешчанне людзі выпускалі на волю  жывых птушак. Удзельні свята таксама  выпусцілі на волю  кожны  сваю птушачку, праўда, выразную з паперы  і расфарбаваную прама тут,на месцы, каляровай  крэйдай.

         Сумненняў няма: сёлета, у Год культуры, у  музеі  закладзены яшчэ адзін добры звычай – разам сустракаць  Дабравешчанне і вясну!

Прочитано 1513 раз