Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости области

Аграрыі Міншчыны пачалі нарыхтоўку кармоў. Адзін з першых - Смалявіцкі раён, паведамляе Беларусь 1.

У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БЕЛТА.

Адзін з вядучых мабільных аператараў Беларусі перадаў 500 смартфонаў і прадаставіў безліміт сувязі медыкам, занятым барацьбой з распаўсюджваннем каранавіруса. 60 тэлефонаў атрымалі лекары Мінскай вобласці.

Аптовы гандаль (без уліку продажаў аўтамабіляў і матацыклаў) быў самай даходнай галіной для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе, як і ў 2018 годзе. Такія даныя прыводзяцца ў часопісе "Финансы. Учет. Аудит", паведамляе БЕЛТА.

У Мінскай вобласці з 11 мая стартавалі мерапрыемствы па прызыву ва Узброеныя сілы Беларусі, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

У апошнія гады ў некалькіх населеных пунктах Бараўлянскага сельсавета рэалізуецца праект прыватна-дзяржаўнага партнёрства ў будаўніцтве дарог, паведамляе МЛЫН.ВУ.

У Беларусі ў студзені-красавіку 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1 130,3 тыс. кв.м жылля. Гэта на 6,1 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

З 18 па 22 мая ДАІ Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход», паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Рознічны тавараабарот у студзені - красавіку 2020 года склаў Br16,5 млрд, або 104,7 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.