Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости области

Уступная кампанія працягваецца ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах Мінскай вобласці. Так, у Маладзечанскай гімназіі-каледжы мастацтваў плануюць прыняць амаль тры дзясяткі абітурыентаў. Тут рыхтуюць будучых мастакоў, акцёраў і танцораў. Абітурыенты прыязджаюць з розных куткоў Беларусі. Конкурс на месца традыцыйна высокі.

Анамальна спякотнае лета з тэмпературай плюс 30-35 градусаў негатыўна адбілася на ўраджаі збожжа. Пра гэта карэспандэнту МЛЫН.BY паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама.

Агульны намалот амаль у мільён тон збожжа і па-ранейшаму статус лідара жніва усёй краіны. Аграрыі Мінскай вобласці наблізіліся да знакавай мяжы. Сельгасарганізацыі выкарыстоўваюць кожную сонечную гадзіну. Сярэдняя ўраджайнасць - крыху больш за 36 цэнтнераў з гектара. Актыўныя сёння ў палях і аграрыі Валожынскага раёна. Так, у гаспадарцы "Сакаўшчына-Агра" ўбіраюць азімае жыта. Усяго ж тут амаль 1 250 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Больш чым на трэці плошчаў ураджай убралі. Збожжа апрацоўваюць на зернесушыльным комплексе. Адначасова збіраюць салому з палёў і рыхтуюць глебу пад азімую сяўбу.

Матэматычны разлік, уважлівасць і трэніроўка вытрымкі. У Мінскай вобласці актыўна развіваецца гарадошны спорт. У жыццё яго вяртаюць аматары і прафесіяналы. Сярод гульцоў у гарадкі шмат чэмпіёнаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У эпоху сучасных тэхналогій гульня на свежым паветры прыцягвае да сябе ўсё больш моладзі, якая цікавіцца актыўным адпачынкам. Правілы гульні ведае і наш карэспандэнт Таццяна Бажко.

У новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі вобласці будзе павышаны ўзровень забеспячэння бяспекі дзяцей. Як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама, гаворка ідзе пра шэраг новаўвядзенняў.

Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе з 3 па 13 жніўня ў Стоўбцах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Стаўбцоўскім райвыканкаме.

Амаль 18 тыс. першакласнікаў прыйдуць у школы Мінскай вобласці ў новым навучальным годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

У Мінскай вобласці працуюць 55 школьных кірмашоў і 584 кутка першакласніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінаблвыканкама.

За 6 месяцаў года па прычыне перавышэння скорасці ў Мінскай вобласці адбылося 52 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінулі і 54 атрымалі траўмы. Усяго за названы перыяд вартавымі дарог выяўлена 7197 фактаў парушэння скораснага рэжыму вадзіцелямі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

У Дзяржынскім раёне ідзе ўборачная кампанія. У ААТ "Баравое-2003" штодзень выходзяць на ўборку дзевяць экіпажаў, намалот за дзень складае ў сярэднім 400 т.