Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Сотні абследаваных дамоў і больш за тысячу асабістых парад. Супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці працягваюць прафілактычныя рэйды па прыватным сектары. На гэты раз яны ацанілі бяспеку жылля ў Барысаўскім раёне. Спецыялісты праверылі наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальніаў, а таксама правільнае размяшчэнне абагравальнага абсталявання ў кватэрах і дамах. Ратавальнікам дапамагаюць іх будучыя калегі - курсанты профільнага ўніверсітэта. Нагадваць аб бяспецы і кансультаваць гаспадароў супрацоўнікі МНС будуць і далей.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло свята "Пакроўскі кірмаш". На Пакроў усе цяжкія сельскагаспадарчыя работы ў полі завяршаліся і на сталах з'яўляўся багаты ўраджай.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы "Агра-Бокс" і "Агра-Бокс Заатэх", якія ўваходзяць у групу кампаній "Унібокс", з'яўляюцца адначасова эксперыментальнай базай, лабараторыяй для вывучэння тэхналагічных аспектаў раслінаводства і жывёлагадоўлі, выпрабавальным палігонам для новых відаў тэхнікі ў сельскай гаспадарцы.
13 кастрычніка на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Беларуськалій" адбылося інфармаванне па пытаннях існуючай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой.
12 кастрычніка на сустрэчы з працоўным калектывам Беларускага аўтамабільнага завода адбылося інфармаванне па пытаннях існуючай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой.
У сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2022 № 669 "Аб часовых мерах па стабілізацыі коштаў" у галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама працуе "гарачая лінія".
У Вілейцы прайшла рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны. У падзеях прымалі ўдзел ваенна-гістарычныя клубы "Рубеж" (Брэст), "Эпоха" (Мінск), "Пяхотны 54-ы Мінскі полк". Рэканструкцыя была арганізавана пры падтрымцы Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
У Фаніпалі адбылося выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Мінскай вобласці за студзень - жнівень 2022 г.".
На натурнай пляцоўцы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у Смалявіцкім раёне пачаліся здымкі фільма з рабочай назвай "Мы адзіныя".
5 кастрычніка члены Савета Рэспублікі правялi адзіны дзень прыёму грамадзян у Мінскай вобласці. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла прыём у Салігорскім райвыканкаме. Парламентарыі наведалi ўсе раёны рэгіёна, сустрэлiся з жыхарамі, выслухалi просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці аказалi садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.